Logo Polskiego Radia
Print

У Дзень маці жанчынам раздавалі кветкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.10.2014 16:27
Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да праваслаўнага сьвята Пакрова Прасьвятой Багародзіцы.
Bild: Flickr

Учора беларусы адзначалі Дзень маці. З гэтай нагоды менскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” вырашылі павіншаваць жанчын са сьвятам. Ля ўнівэрмагу "Беларусь” яны раздавалі мінаючым жанчынам кветкі ды віншавальныя паштоўкі.

"Мама - гэта стваральніца сем'і, праз яе ў свет прыходзяць дзеці. Мы віншуем беларускіх жанчын з Днём маці, хоць і ня вельмі папулярным, але важным для беларусаў днём", - адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да праваслаўнага сьвята Пакрова Прасьвятой Багародзіцы.

bchd.info/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт