Сёньня ў праваслаўных Пакроў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.10.2014 11:13
Гэтае сьвята ўшаноўваюць толькі на ўсходнеславянскіх землях
14 кастрычніка беларускія праваслаўныя сьвяткуюць Пакроў Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Пакроў ушаноўваюць толькі хрысьціяне ўсходняй традыцыі й пераважна на ўсходнеславянскіх землях.
Каталікі лацінскага абраду гэтага сьвята ў сваім календары ня маюць. Грэкі перасталі яго сьвяткаваць у XV стагодзьдзі.
Да ўсталяваньня сьвята спрычынілася зьяўленьне ў 910 годзе Багародзіцы сьвятому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Ўлахернскім храме Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Канстантынопалі.
Падчас малебна за ўратаваньне сталіцы Бізантыі ад паганаў, якія аблажылі горад, сьвяты Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло - ворагі адступілі.
Пакроў-амафор стаўся сымбалям заступніцтва й апекі Божай Маці над людзьмі.
nn.by/аз