Міхалевіча аднавілі ў Партыі БНФ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.10.2014 12:58
Насуперак старшыні партыі, дэлегаты прагаласавалі за задавальненьне яго просьбы.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, адноўлены ў статусе сябра Партыі БНФ. Рашэньне па гэтай справе прынялі дэлегаты справаздачна-выбарнaгa зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня „БНФ Адраджэньне”, які 11 кастрычніка праходзіць у Менску.
Алесь Міхалевіч зьвярнуўся з гэткай просьбай у адмысловым лісьце да дэлегатаў зьезда.
Палітык тлумачыў, што зараз ня можа вярнуцца ў Беларусь з-за перасьледу спэцслужбаў, але гатовы падтрымліваць партыю й плаціць узносы.
Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча дэлегаты (большасьцю галасоў) прагаласавалі за задавальненьне просьбы Міхалевіча.
Нагадаем, Алесь Міхалевіч быў выключаны з Партыі БНФ у 2008 годзе рашэньнем сойма арганізацыі.
БелаПАН/аз