Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь пераходзіць на маскоўскі час

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2014 10:59
„Мы заўсёды ў хвасьце пляцемся за Расеяй”, - кажа Павал Каўрыга.
 mmopole.pl

Беларусь вырашыла не вяртацца на паясны ці так званы зімовы час. Ва ўмовах, калі Расея вырашыла перавесьці стрэлкі на гадзіну назад, фактычна краіна зноў вяртаецца ў маскоўскі час.

Рашэньне аб зьмене часу прыняў урад. Ён кіруецца рэкамэндацыямі міжгаліновай камісія, у склад якой уваходзяць навукоўцы, прадстаўнікі Мінэнэрга, Мінтрансу, Міністэрства аховы здароўя.

Тры гады Беларусь жыла без аніякіх пераходаў. Але як толькі сёлета Расея пастанавіла перайсьці 26 кастрычніка на зімовы час, у Беларусі таксама пачаўся рух, пацьвярджаюць прадстаўнікі прэс-службы Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.

Яшчэ ў ліпені, калі прэзыдэнт Расеі падпісаў закон аб пераводзе часу, у тым жа Дзяржстандарце Беларусі казалі, што пераходзіць на зімовы час краіна ня будзе. Зараз чыноўнікі не настолькі катэгарычныя.

Між тым многія заклікалі ўрад Беларусі вярнуцца да паяснога часу.
Навукоўцы-кліматолягі, гідрамэтэаролягі сьцьвярджаюць, што прыроду не падманеш, у яе ёсьць свае законы.

Паводле іх, стрэлкі гадзіньніка ў Беларусі трэба перавесьці адзін раз - увосень на гадзіну назад, і больш да гэтага пытаньня не вяртацца. Але гэта зусім не павінна залежаць ад памкненьняў суседняй краіны, кажа дацэнт Катэдры землязнаўства й гідрамэтэаралёгіі БДУ Павал Каўрыга.

„Мы заўсёды ў хвасьце пляцемся за Расеяй. І ўсе ранейшыя пераводы часу таксама былі зьвязаныя з „усьлед за Расеяй“. У нас ужо выпрацавалася вось такая нерашучасьць. Да таго ж гэта позіркі на іншых наносяць вялікія эканамічныя страты”, - лічыць Павал Каўрыга.

svaboda.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт