КДБ сочыць за беларусамі, якія ваююць у Данбасе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.10.2014 11:18
Беларускія наёмнікі будуць несьці крымінальную адказнасьць, папярэдзіў Валеры Вакульчык.
„У беларускім заканадаўстве ёсьць адказнасьць за наёмніцтва”, — заявіў сёньня старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык, адказваючы на пытаньні журналістаў пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяньнях у Данбасе.
Журналісты спыталіся ў кіраўніка КДБ, ці адсочвае ягонае ведамства лёс тых беларусаў, якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, нягледзячы на тое, на чыім баку яны ваююць — на баку ўкраінскай дзяржавы або сэпаратыстаў.
Генэрал Вакульчык сказаў, што адпаведныя дзяржаўныя структуры Беларусі займаюцца падрыхтоўкай такой інфармацыі. Калі такая інфармацыя будзе ўстаноўленая - альбо КДБ, альбо нейкімі іншымі праваахоўнымі структурамі, - у адпаведнасьці з адказнасьцю за наёмніцтва грамадзяне Беларусі будуць несьці крымінальную адказнасьць.
svaboda.org/аз