Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае войска распрадае нерухомасьць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2014 13:29
Пакупнік абавязаны стварыць на базе набытай маёмасьці аб'екты адпачынку.

Беларускае войска распрадае нерухомасьць. На аўкцыён выстаўленыя тры аднапавярховыя будынкі пад Барысавам.

Будынкі - былыя навучальныя клясы агнявога гарадка 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра. У прастамоўі ён вядомы як „Печы” - паводле назвы населенага пункта.
Кошт кожнага будынка - адна базавая велічыня, якая ў цяперашні час роўная 150 тыс руб.

Два з прапанаваных будынкаў 1971 году пабудовы, трэці - 1960 году. Агульная плошча зямельнага ўчастка, на якім разьмешчаны пабудовы - каля 7 га.

Пакупнік абавязаны стварыць на базе набытай маёмасьці аб'екты адпачынку й турызму, аб'екты рэкрэацыйнага й аздараўленчага прызначэньня.

БЕЛТА/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт