Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўшануюць стагодзьдзе кардынала Сьвёнтка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.09.2014 15:00
У Беларусі будзе выпушчана паштоўка з выявай кардынала.

Фота:
Фота: t-styl.info

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ў абарачэньне будзе выпушчаная паштоўка з выявай вядомага дзеяча Рымскакаталіцкага касьцёла, кардынала Казіміра Сьвёнтка (1914-2011).

30 верасьня Міністэрства сувязі й інфарматызацыі выпусьціць у абарачэньне паштоўку з арыгінальнай маркай, прысьвечаную 100-годзьдзю з дня нараджэньня кардынала. Паштоўка будзе надрукаваная аб’ёмам 30 тысяч асобнікаў. Яе гашэньне заплянаванае на 21 кастрычніка.

На марцы паказаны біскупскі пастарал. На паштоўцы - выява кардынала Казіміра Сьвёнтка, зьмешчаная на фоне касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Пад ёй надпіс: „Шукайце таго, што ў вышынях”.

Аўтарам паштоўкі й спэцштэмпеля зьяўляецца мастак Уладзімер Васюк.

Сьвяты Папа рымскі Ян Павел ІІ у 1991 годзе прызначыў Казіміра Сьвёнтка першым Мітрапалітам новастворанай Менска-Магілёўскай Мітраполіі й Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Ва ўзросьце 77 гадоў новы мітрапаліт распачаў сваё біскупскае служэньне. У 1994 годзе Ян Павел ІІ надаў яму тытул кардынала - гэта найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касьцёле.

catholic.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт