Рэактарнае аддзяленьне Беларускай АЭС будзе ўзьведзена ў тэрмін
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.09.2014 11:22
Цяпер на пляцоўцы працуюць больш за 2 700 чалавек.
Рэактарнае аддзяленьне Беларускай АЭС будзе ўзьведзена дакладна ў тэрмін, паведамілі ва ўпраўленьні камунікацый аб'яднанай кампаніі ААТ „НІАЭП” - ЗАТ „Атамбудэкспарт”.
Цяпер на пляцоўцы працуюць больш за 2 700 чалавек. За астатнія да канца года месяцы субпадрадным арганізацыям неабходна выканаць 39% ад заплянаванага гадавога пляна асваення капітальных укладаньняў 2014 году. Плян верасьня самы вялікі ў бягучым годзе.
У жніўні будаўніцтва АЭС перайшло на надземную стадыю будаўніцтва. На першым энэргаблёку БелАЭС 29 жніўня ў праектнае палажэньне быў устаноўлены першы ўзбуйняльны мантажны блёк (УБМ) унутранай ахоўнай абалонкі (УАА). Пры гэтым 11 верасьня ўсе работы па мантажы блёка на гэтай адзнацы завершаны ў поўным аб'ёме. Усяго ўстаноўлена 12 узбуйняльных мантажных блёкаў.
Унутраная ахоўная абалонка будуецца мэтадам узбуйняльнага мантажу, які дасьць магчымасьць узвесьці рэактарнае аддзяленьне якасна і ў тэрмін. Мантаж УБМ першага блока УАА быў выкананы дакладна па графіку.
У Беларусі будуць пабудаваны два энэргаблёкі сумарнай магутнасьцю да 2400 МВт. Генэральным праектантам і генэральным падрадчыкам зьяўляецца аб'яднаная расейская кампанія ААТ „НІАЭП” — ЗАТ „АБЭ”.
Прадугледжана, што Беларуская АЭС будзе ўзводзіцца на ўмовах поўнай адказнасьці генэральнага падрадчыка. Для размяшчэньня станцыі вызначана Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласьці.
БелТА/nn.by/аз