Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы жывёлаў зьбіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2014 15:46
У краіне назіраецца жорсткае абыходжаньне з хатнімі жывёламі. Іх выкідваюць, калечаць, а нават забіваюць.

Прадстаўнікі кампаніі «Не – жорсткаму абыходжаньню з жывёламі» пачалі збор подпісаў пад зваротам за прыняцьцё закону «Аб абароне жывёлаў», які адрасаваны прэзыдэнту, ураду і парлямэнту Беларусі.

Аўтары звароту адзначаюць, што ў краіне назіраецца жорсткае абыходжаньне з хатнімі жывёламі. Іх выкідваюць, калечаць, а нават забіваюць.

Падпісаць дакумэнт можна на сайце zvarot.by. Такі дакмуэнт мае юрыдычнае значэньне, яго павінна разгледзець дзяржаўная інстанцыя, чым ён адрозьніваецца ад іншых такога тыпу пэтыцый.

Сёлета і летась абаронцы жывёлаў накіроўвалі ўжо калектыўныя зароты ў дзяржаўныя ворганы. Дэпутаты нават плянавалі прыняць папраўкі ў Крымінальны кодэкс, але адклалі гэтае пытаньне да восені.

Трэба адзначыць, што беларускі парлямэнт ужо тры разы прадпрымаў спробу прыняць закон “Аб абыходжаньні з жывёламі”, але праект быў адкліканы ў выніку рэзкай крытыкі грамадзкасьці.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт