Памёр Пётар Марцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        14.09.2014 14:41
                    
                                 
                
                
                    Марцаў быў журналістам і выдаўцом незалежнай прэсы.
                
                
                
                
               
                
                         
На 53-м годзе жыцьця памёр выдавец незалежнай прэсы Пётар Марцаў. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.
«Пётар Марцаў памёр гадзіну таму ў шпіталі, не прыйшоўшы ў прытомнасьць. Востры лейкоз», — патлумачыў мастак Уладзімір Цэсьлер сайту charter97.org.
Марцаў быў журналістам і выдаўцом незалежнай прэсы. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Быў вымушаны звольніцца з пасады старэйшага рэдактара БелТА пасьля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.
Выдаваў газэту «Белорусская деловая газета», тыднёвік «Имя». У сакавіку 2006 г. выхад выданьня быў спынены ў сувязі з забаронай на яго друк у беларускіх друкарнях і распаўсюд празь «Белпошту» і «Белсаюздрук».
Прадусар і адзін з аўтараў сцэнару дакумэнтальнага фільму «Звычайны прэзыдэнт» пра Аляксандра Лукашэнку.
Хартыя'97/нг