Logo Polskiego Radia
Print

50 установаў адмовілі Партыі БНФ у арэндзе залі для зьезду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2014 15:19
Кіраўніцтва партыі будзе прасіць прыдатнай для зьезду залі ў Менгарвыканкаму.

Партыя БНФ пераносіць зьезд на 11 кастрычніка. Прычына - адмова ў арэндзе залі, якую кіраўніцтва партыі атрымала ад 50 устаноў.

Шаснаццаты справаздачна-выбарчы зьезд меўся адбыцца 13 верасьня. На зьезд вылучана 200 дэлегатаў.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены, што мерапрыемства такога кшталту ня можа праводзіцца ў цэнтральным офісе партыі, дзе проста фізычна разьмясьціць больш за дзьве сотні чалавек немагчыма. Цяпер кіраўніцтва партыі будзе прасіць прыдатнай для зьезду залі ў Менгарвыканкаму.

“Каля 50 заляў мы наведалі. У некаторых адразу казалі, што 13 верасьня заля занятая. Але ў большасьці ўстаноў спачатку казалі, што заля вольная, але патрэбны час на ўзгадненьне, і пасьля, зразумела, адмаўлялі, называючы самыя розныя прычыны. Палітычных прычын, аднак, ніхто не называў”, - дадае Янукевіч.

Справаздачна-выбарчыя зьезды Партыя БНФ праводзіць раз на тры гады, у асноўным у вялікіх залях дамоў культуры беларускіх прадпрыемстваў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт