Logo Polskiego Radia
Print

Памёр заслужаны беларускі трэнэр Генадзь Невяроўскі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 07.09.2014 11:11
6 верасьня на 75-м годзе жыцьця памёр вядомы трэнэр Генадзь Невяроўскі, паведаміла прэс-служба Беларускай фэдэрацыі футболу.


Дыплём трэнэра па футболе Невяроўскі атрымаў у 1968. У пачатку 70-х пачаў працаваць у сталічнай СДЮШАР-5. Першым у рэспубліцы адкрыў спэцыялізаваны футбольны клас, працаваў зь дзецьмі 1964 і 1966 гадоў нараджэньня, выхаваў вядомых гульцоў: Аляксандра Мятліцкага, Андрэя Шаліму, Паўла Раднянка, Ігара Крывушэнку, Андрэя Сацункевіча і інш.

З 1980 па 1984 гады Невяроўскі быў прызнаны лепшым дзіцячым трэнэрам БССР, а ў 1982-83 гадах — лепшым дзіцячым трэнэрам СССР.

У 80-x гадах працаваў дырэктарам СДЮШАР «Зьмена». Сярод яго вучняў таго перыяду — Мікалай Бранфілаў, Мікалай Рындзюк, Васіль Хамутоўскі.

У 1993 годзе Невяроўскі разам з Анатолем Капскім і Юрыем Пунтусам адраджаў барысаўскі БАТЭ, перадаўшы ў гэты клюб сямёх сваіх выхаванцаў.

Будучы на пэнсіі, працаваў у РЦАП-БДУ з футбалістамі 1996 нараджэньня.

Узнагароджаны ганаровымі званьнямі «Заслужаны трэнэр Беларусі», «Выдатнік асьветы», «Вэтэран спорту».

Генадзь Невяроўскі — бацька вядомага журналіста Альгерда (Алега) Невяроўскага, які ў кастрычніку 2009 года ва ўзросьце 40 гадоў памёр ад інфаркту.

БелаПАН/эб

tags: трэнэр
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт