На пад'езьдзе да Крапівенскага поля дзяжураць міліцыянты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.09.2014 12:16
Сёньня заплянаваныя мерапрыемствы, прысьвечаныя 500-годзьдзю Аршанскай бітвы.
Пад Воршай, дзе сёньня маюць адбыцца мерапрыемствы, прысьвечаныя 500-годзьдзю Аршанскай бітвы, дзяжураць пасты міліцыі.
Раней Аршанскі райвыканкам забараніў правядзеньне 6 верасьня на Крапівенскім полі фэсту й канцэрту. Нягледзячы на гэта, грамадзкія й культурніцкія актывісты заплянавалі на 6 верасьня экскурсію па мясьцінах бітвы.
У гэты час мастак Алесь Пушкін разам з калегамі-мастакамі Генадзем Драздовым, Рыгорам Батальёнкам, Лявонам Грышуком ды іншымі сябрамі Саюза мастакоў і суполкі „Пагоня” праводзіць пленэр.
8-га верасьня споўніцца 500 гадоў з дня перамогі 30-ці тысячнага войска ВКЛ Канстанціна Астрожскага ў Аршанскай бітве над васьмідзясяцітысячным войскам Вялікага княства Маскоўкага.
svaboda. org/аз