Лукашэнка ўсталяваў памежную тэрыторыю на мяжы Беларусі й Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.09.2014 13:30
Гэта паспрыяе рэалізацыі задач органаў памежнай службы, патлумачыла прэс-служба Лукашэнкі.
euroradio.fm
Аляксандар Лукашэнка ўсталяваў памежную тэрыторыю на мяжы Беларусі й Расеі. Памежная тэрыторыя ўсталяваная ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія прымыкаюць да мяжы Беларусі з Расеяй.Новы ўказ прэзыдэнта № 433 уносіць зьмены ва Ўказ № 125 ад 9 сакавіка 2009 году.
„Гэта дазволіць стварыць умовы для рэалізацыі ўскладзеных на органы памежнай службы задач і функцый у межах гэтай мясцовасьці, а таксама арганізаваць належнае ўзаемадзеяньне з памежнымі органамі Расейскай Фэдэрацыі, накіраванае на рашэньне задач па выяўленьні й спыненьні транзытнай незаконнай міграцыі, наркатрафіку й незаконнага перамяшчэньня празь мяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў”, - паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
БелТА/svaboda.org/аз