МУС Беларусі: Сярод пэдафілаў ёсьць лекары, пэдагогі, бізнэсмэны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.09.2014 14:13
Праваахоўнікі распавялі пра сацыяльны партрэт беларускага пэдафіла.
Намесьнік начальніка ўпраўленьня па наркакантролю й супрацьдзеяньню гандлю людзьмі МУС Беларусі Сяргей Калтун распавёў пра сацыяльны партрэт беларускага пэдафіла.
Паводле прадстаўніка беларускага МУС, гэты партрэт такі самы, як і ў сьвеце.
„Сярод затрыманых і асуджаных пэдафілаў-агрэсараў, разам з асацыяльнымі элемэнтамі, ёсьць і вонкава прыстойныя: бацькі (або сваякі), пэдагогі, прадстаўнікі мас-мэдыя й мастацтва, бізнэсмэны, лекары”, — цытуе яго словы „Интерфакс-Запад”.
Летась у Беларусі былі зафіксаваныя 110 фактаў пэдафіліі, а за 7 месяцаў 2014-га ўжо 88. Сёлета выяўлена 48 пэдафілаў, а таксама 54 пацярпелых дзіцяці, у тым ліку — 32 малалетніх.
euroradio.fm/аз