Logo Polskiego Radia
Print

Неадэкватныя затрыманьні заўзятараў АМАПам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.09.2014 18:33
АМАП затрымаў заўзятараў берасьцейскага “Дынама”.

/

АМАП затрымаў каля 20 заўзятараў берасьцейскага “Дынама”, прымяніўшы да ўсіх фізычную сілу і ўклаўшы ўсіх людзей тварам на асфальт – піша сайт belultras.by.

“Чарговы раз у гэтым сэзоне сваю неадэкватнасьць пацьвердзілі супрацоўнікі АМАПу. Перад матчам чэмпіяната Беларусі “Шахцёр” – “Дынама-Берасьце”, які праходзіў у Салігорску, АМАП жорстка затрымаў каля 20 фанатаў берасьцейскага “Дынама”... Заўзятараў “Дынама” загрузілі ў аўтазак і завезьлі ў РАЎС, дзе іх пратрымалі да 23.30, пасьля чаго пад канвоем адвезьлі дадому. Варта адзначыць, што ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў фанаты не зьдзяйсьнялі”, - напісана ў заяве на сайце.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт