Logo Polskiego Radia
Print

Журналіст і музыкант Дзьмітры Шаўчук павесіўся

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2014 11:27
Журналіст і музыкант Дзьмітрый Шаўчук, які зьнік тыдзень таму, знойдзены павешаным.

"Дзімы з намі больш няма. Знайшлі. Павесіўся", — паведаміў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" яго сябар Ян Бусел.

"Шаўчук Дзьмітрый, 1983 г. н., знойдзены пошукавай групай. Загінуў. Адміністрацыя не камэнтуе акалічнасьцяў гібелі знойдзенага. (...) Дзякуй усім сябрам Дзьмітрыя за актыўны ўдзел у пошукавых мерапрыемствах, а таксама каардынатараў ПРА за прафэсійны падыход да справы", — гаворыцца ў паведамленьні пошукава-ратавальнага атрада "Анёл", распаўсюджаным вечарам 30 жніўня.

Дзьмітрый Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Менску, куды пераехаў з бацькамі. Працаваў карэспандэнтам "Эўрарадыё", радыё "Мир". Іграў у музычных гуртах.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт