Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным вынікі Менскага саміту 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.08.2014 17:00
                    
                                 
                
                
                    Лукашэнка размаўляў таксама зь Мядзьведзевым.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным вынікі Менскага саміту. Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным адбылася 30 жніўня, паведамляе прэс-служба беларускага лідaра.
Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі вынікі Менскага саміту, гуманітарную сытуацыю ва Ўкраіне, а таксама эканамічную тэматыку.
30 жніўня адбылася таксама тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі й са старшынём ураду РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
svoboda.org/аз