Двойчы судзяць за адно
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.08.2014 16:59
За ўлёткі Раману Халілаву далі 10 сутакб ф потым яшчэ склалі пратакол "Выраб, распаўсюджваньне і (або) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
wiki-Klaus
Праваабаронцам стаў вядомы чарговы выпадак грубага перасьледу аднаго з сацыяльных актывістаў. 18 жніўня ў Менску быў затрыманы Раман Халілаў.
Ён вяртаўся пасьля працы ў свой інтэрнат БДУІРа (паколькі зьяўляецца студэнтам 5-га курса). Супрацоўнікі міліцыі, якія чакалі актывіста ў інтэрнаце, правялі вобшук у ягоным пакоі, знайшлі ўлёткі па тэме працоўнага руху, як арганізоўваць забастоўкі і іншага зьместу.
Акрамя ўлётак былі сканфіскаваныя кампутар і тэлефон актывіста, а яго адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну. Там быў складзены стандартны пратакол за “дробнае хуліганства” і 19 жніўня суд “выпісаў” яму 10 сутак адміністратыўнага арышту.
Аднак пасьля адбыцця адміністратыўнага арышту Халілава ізноў запрасілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе прад’явілі новы адміністратыўны пратакол “Выраб, распаўсюджваньне і (або) захоўваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
яс/spring96.org