Cпаборніцтва па ручной касьбе сена
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.08.2014 16:41
                    
                                 
                
                
                    Чэмпіянат заяўлялі як эўрапейскі. Але Эўропу прадстаўляла толькі адна польская каманда.
                
                
                
                
               
                
                         
Упершыню ў Беларусі прайшло міжнароднае спаборніцтва ручной касьбы сена. Яно адбылося ў рамках экалягічнага фэстывалю «Спораўскія сенакосы» ў вёсцы Высокае на трэрыторыі заказьніка «Спораўскі».
На адкрыцьці чэмпіянату па касьбе посьпехаў удзельнікам пажадаў між іншым міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Ўладзімер Цалко.
Чэмпіянат заяўлялі як эўрапейскі. Але Эўропу прадстаўляла толькі адна польская каманда. Усяго ж на старт выйшла 25 камандаў. Ім прыйшлося прайсьці на 100 мэтраў. Судзьдзі ўлічвалі шырыню пракосу, яго чысьціню і вышыню грывы. «Золата» здабыла, як і чакалася, каманда зь Бярозаўкі «Картузяне» Васіль Новік і Віктар Здановіч.
Хартыя'97/нг