Праваслаўнае набажэнства архірэйскім чынам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.08.2014 16:34
                    
                                 
                
                
                    Упершыню яно было праведзенае цалкам на беларускай мове.
                
                
                
                
               
                
                         
Пры доме «Кінанія» Брацтва Віленскіх мучанікаў, што пад Менскам, упершыню было праведзена цалкам на беларускай мове праваслаўнае набажэнства архірэйскім чынам, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
«Набажэнства ўзначаліў вікарый Менскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін. Архірэю саслужылі клірыкі Петрапаўлаўскага храма горада Менску протаярэй Віталь Харытановіч і ярэй Юры Залоска», — распавялі ў БПЦ.
Таксама ў экзархаце нагадалі, што прападобнага Феадора, князя Астроскага, глыбока шануюць ва Ўкраіне, асабліва на Ровеншчыне. За літургіяй у дзень яго памяці былі ўзьнесеныя малітвы аб мірным вырашэньні ўкраінскага канфлікту.
«Асаблівую атмасфэру яднаньня з братэрскім украінскім народам стварыў выступ фальклёрнага ансамбля „Калыханка“ з пасёлку Міханавічы Менскага раёну, у выкананьні якога прагучалі канты на ўкраінскай мове», — дадалі ў БПЦ.
На багаслужбе маліліся і прадстаўнікі Польскай праваслаўнай царквы.
Паводле БелТА/нг