Згарэў ураджай ільну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.08.2014 16:28
                    
                                 
                
                
                    У сушылцы было 2 тоны насеньня ільну.
                
                
                
                
               
                
                         
У Лідскім раёне згарэў увесь ураджай ільну. Званок аб пажары ў будынку льносушылкі прадпрыемства «Лідлен» у вёсцы Даржы паступіў выратавальнікам ад майстра зьмены ноччу. Да прыбыцьця каманды выратавальнікаў будынак гарэў па ўсёй паверхні. У сушылцы было 2 тоны насеньня ільну. У выніку пажару ўвесь ураджай быў зьнішчаны. Пашкоджаны дах на паверхні 100 квадратных мэтраў, закурадымленыя сьцены.
Праводзіцца праверка прычын ўзгараньня. Найбольш верагодная прычына ўзьнікненьня пажару – парушэньне правілаў эксплюатацыі печак, цеплаагрэгатаў ды прыладаў (магчыма, перанагрэў катла).  
Паводле Хартыя'97/нг