Менск: другі спэцпункт па выдачы міжнародных пасылак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.08.2014 09:00
                    
                                 
                
                
                    Ён разьмясьціўся на вуліцы Куйбышава, 75.
                
                
                
                
               
                
                         
  У Менску адкрыты другі спэцыяльны пункт па выдачы міжнародных паштовых адпраўленьняў, які разьмясьціўся на вуліцы Куйбышава, 75. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры РУП „Белпошта”.
У пункце будуць выдавацца міжнародныя пасылкі й дробныя пакеты, якія паступаюць па адрасах, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўваньня 13-га, 40-га, 100-га і 123-га сталічных аддзяленьняў паштовай сувязі. Акрамя таго, для зручнасьці кліентаў арганізавана працоўнае месца па прыёме ўсіх відаў паштовых адпраўленьняў.
Час працы пункту: панядзелак-пятніца — з 8.00 да 22.00, субота, нядзеля — з 9.00 да 20.00.
Першы спэцыяльны пункт па выдачы міжнародных паштовых адпраўленняў РУП „Белпошта” адкрыўся ў сталіцы гэтым летам. Ён разьмясьціўся на вуліцы Адзінцова,
БелТА/аз