Талін зь Кіевам хочуць зьвязаць „жывым ланцугом”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2014 13:59
                    
                                 
                
                
                    З такой ідэяй выступіў паэт і перакладчык Георгій Яфрэмаў, маршрут пройдзе праз Беларусь. 
                
                
                    
                        
źr. Stockexport
                     
                
                
                
               
                
                          Талін зь Кіевам хочуць зьвязаць „жывым ланцугом”. З такой ідэяй выступіў паэт і перакладчык Георгій Яфрэмаў, маршрут пройдзе праз Беларусь.
„Зьвяртаюся да ўсіх, хто хоча й лічыць сябе здольным дапамагчы ў арганізацыі жывога ланцуга Талін — Рыга — Вільня — Кіеў пад умоўнай (пакуль) назвай „Мы ня кінем цябе, Украіна”. Мой заклік ськіраваны ў першую чаргу да тых, хто займаўся арганізацыяй і правядзеньнем “Балтыйскага шляху” 23 жніўня 1989 году”, - піша Яфрэмаў у сваім звароце.
Паводле аднаго з прапанаваных маршрутаў, ланцуг павінен прайсьці праз беларускія Менск, Бабруйск і Гомель. Паводле іншага — праз усход Польшчы.
„24 жніўня - Дзень незалежнасьці Ўкраіны. Прашу самага шырокага капіявання ідэі, чакаю прапаноў, парадаў і дапамогі (…) Устанем плячо да пляча, рука да рукі. Няхай яны не пройдуць!” — піша Яфрэмаў.
euroradio.fm/аз