Яўген Васьковіч можа быць пераведзены ў калёнію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2014 11:00
                    
                                 
                
                
                    У турму №4 яго перавялі праз „парушэньні”, нагадваюць актывісты.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Палітвязень Яўген Васьковіч, які адбывае пакараньне ў турме №4 Магілёва, можа быць зноў пераведзены ў калёнію, не выключае актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч.
„Ужо ў кастрычніку, калі мы не памыляемся, яго перавядуць назад у калёнію, дзе ён зьмяшчаўся раней, бо ў турму №4 яго перавялі праз „парушэньні”, якія ён нібыта зьдзейсьніў, і статус яго быў зьменены на „злоснага парушальніка”, таму яго перавялі ў турму №4 – „крытку” так званую.
Па словах Паўла Пракаповіча, магчымае вяртаньне Васьковіча ў калёнію зьвязана з тым, што ў яго скончыўся тэрмін знаходжаньня ў турме й наўрад ці гэта можна патлумачыць больш мяккім стаўленьнем уладаў да палітзьняволеных.
Раней Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў калоніі №15 у Магілёве. Ён асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за тое, што ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсыяў кінуў бутэльку з кактэйлем Молатава на ганак бабруйскага КДБ.
spring96.org/аз