У Беларусі прафіцыт бюджэта
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.08.2014 16:00
У памеры 0,1 працэнта ВУП , заяўляе Міністэрства фінансаў.
Источник: biznes.onet.pl
Кансалідаваны бюджэт Беларусі ў І паўгодзьдзі 2014 года выкананы з прафіцытам у памеры 0,3 трыльёны беларускі рублёў. Гэта вынік стрымліваньня бюджэтных расходаў.
Па выніках І паўгодзьдзя даходы бюджэту склалі 96,2 трыльёны рублёў і павялічыліся ў параўнаньні з мінулым годам на 4,5 працэнта.
Асноўная доля даходаў (86,2%) сфармавалася за кошт падатковых паступленьняў.
Расходы бюджэту ў студзені-чэрвені 2014 года склалі 95,8 трыльёнаў рублёў. Значную частку расходаў займалі агульнадзяржаўныя расходы: 12,5% -- гэта выдаткі на дзяржаўную інвэстыцыйную праграму, а 18,1% займалі расходы па абслугоўваньні дзяржаўнага доўгу.
На фінансаваньне сацыяльнай сфэры: аховы здароўя, спорту, культуры, смі, адукацыі, беларуская дзяржава скіравала 42,1 трыльёны рублёў.
Паводле БелТа