Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь бярэ на кантроль студэнтаў з Афрыкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.08.2014 15:35
Такое рашэньне прыняло Міністэрства аховы здароўя ў зьвязку з вірусам Эбола.
fot. sxc.hu/public domain

Міністэрства аховы здароўя накіравала ліст у Мінадукацыі, мэдычныя ўстановы, санслужбы абласьцей з мэтай уліку тых замежных студэнтаў, якія прыехалі вучыцца з закранутых ліхаманкай заходнеафрыканскай рэгіёнаў.

У асноўным у Беларусі вучацца студэнты з Нігерыі. Сярод краін, дзе распаўсюджана ліхаманка Эбола, Нігерыя найбольш бяспечная, паколькі тут няма прыроднага агменю захворваньня, а ўсе выпадкі завазныя, зазначаюць чыноўнікі.

У кожным інтэрнаце, дзе ёсьць студэнты з Заходняй Афрыкі, мэдыкі штодня будуць праводзіць апытаньні ды назіраць за іх станам.

У выпадку падазрэньня на заражэньне вірусам студэнты будуць шпіталізаваныя.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт