Logo Polskiego Radia
Print

Зь верасня „камуналка” вырасьце на 10%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.08.2014 15:25
Зь верасьня на 9,8% падаражэе газ.

На пачатку восені дзяржава правядзе чарговую індэксацыю тарыфаў з улікам росту сярэдняй зарплаты па краіне ў другім квартале.

Як распавёў дырэктар дэпартамэнта цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін, у выніку ў верасьні „камуналка" падаражэе на 9,8%.

„Будуць праіндэксаваныя толькі так званыя субсідаваныя тарыфы: на тыя паслугі, па якіх насельніцтва яшчэ не пакрывае 100% рэальных выдаткаў. У прыватнасьці, у некаторых рэгіёнах плата за вываз сьмецьця павялічана ня будзе”, - кажа Фамін.

Пасьля індэксацыі тарыф на электраэнэргію ў кватэрах з газавымі плітамі павялічыцца на 73 рублі, у дамах з электраплітамі кілават сьвятла падаражэе на 63. Таксама зь верасьня на 9,8% падаражэе газ.

Вада вырасьце ў цане амаль на 100 рублёў, каналізацыя падаражэе на 65 рублёў. Павялічыцца плата за тэхабслугоўваньне, адлічэньні на капрамонт, тарыф за карыстаньне ліфтам.

1 студзеня 2014 года ўступіў у сілу ўказ №550, у якім прапісаны алгарытм павышэньня коштаў на камунальныя паслугі на працягу году. Так, з 1 студзеня тарыфы цэнтралізавана павялічваюцца на 5 даляраў у эквіваленце, а потым пераглядаюцца кожны квартал з улікам росту сярэдняй зарплаты па краіне.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт