Беларусь абараняе айчынную прадукцыю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.08.2014 12:52
Крамы павінны прадаваць мінімум 36 найменаванняў айчыннага шакалада, гіпермаркеты - 120.
Facebook
Беларускія крамы павінны прадаваць мінімум 36 найменняў айчыннага шакаладу. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства гандлю №20 ад 8 траўня 2014 году.
Дакумэнт афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу сёньня.
Пастановай прадугледжана, што аб'екты гандлю пры рэалізацыі тавараў замежнай вытворчасьці абавязаны забясьпечыць наяўнасьць адпаведнай прадукцыі, выпушчанай прадпрыемствамі Беларусі (выключэньне з гэтага правіла робіцца для тавараў крытычнага імпарту). Да прыкладу, у гастраномах з унівэрсальным асартымэнтам харчовых тавараў гандлёвай плошчай ад 200 кв.м павінна прадавацца ня менш за 40 найменьняў шакаладу (уключаючы шакаладныя батончыкі) айчыннай вытворчасьці.
У унівэрсамах і супэрмаркетах гандлёвай плошчай ад 1 тыс. да 2,5 тыс. кв.м павінна быць прапанавана як мінімум 80 найменьняў шакаладу, у гіпэрмаркетах гандлёвай плошчай ад 8 тыс. кв.м — 120 найменьняў, у спэцыялізаваных і вузкаспэцыялізаваных харчовых крамах гандлёвай плошчай ад 50 да 100 кв.м - 36 найменьняў. Акрамя таго, у кіёсках павінна быць як мінімум 5 найменьняў шакаладу беларускіх вытворцаў.
„Некаторыя суб'екты гаспадараньня неабгрунтавана захапляюцца імпартам, - адзначыла начальнік упраўленьня спажывецкага рынку харчовых тавараў Міністэрства гандлю Сьвятлана Сьлінько. - Тым самым яны ставяць айчынных вытворцаў у няроўныя ўмовы з замежнымі”. Да прыкладу, цяпер у асобных кіёсках можна налічыць да 60 найменьняў шакаладу замежнай вытворчасьці й пры гэтым не знайсьці ніводнай шакаладкі, выпушчанай прадпрыемствамі краіны. „У гэтым выпадку ўшчамляюцца у тым ліку правы пакупніка на выбар тавару”, — падкрэсьліла спэцыяліст.
БелТА/nn.by/аз