Распачатая крымінальная справа па факце ўзлому сайта „Свабодны фармат”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.08.2014 09:40
Журналіст і ўласьнік магілёўскага незалежнага сайта Алесь Буракоў прызнаны ў гэтай справе пацярпелым.
Распачатая крымінальная справа па факце ўзлому сайта „Свабодны фармат”. Журналіст і ўласьнік магілёўскага незалежнага сайта Алесь Буракоў прызнаны ў гэтай справе пацярпелым.
7 жніўня ён сустрэўся са сьледчым, які паведаміў журналісту, што яго сайт быў узламаны праз проксі-сэрвэр, а ІР-адрасы былі вызначаны ў Швэцыі і Нідэрляндах. У паліцыю згаданых краін ужо накіраваны запыты, каб адсачыць імаверных хакераў. Паводле сьледчага, тэарэтычна існуе верагоднасьць таго, што ўзломшчыкі сайта могуць быць знойдзены.
Трэба адзначыць, што сайт „Свабодны фармат” быў узламаны невядомымі 14 сакавіка 2014 года. З яго быў выдалены ўвесь архіў навінаў і зьявіліся два артыкулы, якія дыскрэдытавалі дзеячоў магілёўскай апазыцыі. Адразу пасьля ўзлому Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.
euroradio.fm/аз