Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь запрасіла дакладчыкаў Савета па правах чалавека ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2014 15:30
Дадатковае запрашэньне накіраванае спэцдакладчыку па свабодзе рэлігіі.

Беларусь запрасіла ў Менск дакладчыкаў Савета па правах чалавека ААН, Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык.

„Беларускі бок пацьвердзіў адрасныя запрашэньні шэрагу спэцдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека, накіравана дадатковае запрашэньне спэцдакладчыку па свабодзе рэлігіі”, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Мірончык адзначыў, што цяпер запрашэньні знаходзяцца ва ўпраўленьні Вярхоўнага камісара па правах чалавека. Па яго словах, Беларусь гатовая прыняць дакладчыкаў у любы зручны час.

БЕЛТА/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт