На ўрачыстасьці ў Будслаў прыбылі 2700 пілігрымаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.07.2014 14:46
                    
                                 
                
                
                    Самай масавай стала пілігрымка з Баранавічаў — 419 чалавек.
                
                
                
                
               
                
                         
На ўрачыстасьці ў Будслаў прыбылі 2700 пілігрымаў. 4-5 ліпеня праходзяць традыцыйныя ўрачыстасьці, прысьвечаныя абразу Маці Божай Будслаўскай. 
З 26 чэрвеня ў Будслаў ішлі пешыя пілігрымы з розных гарадоў Беларусі. Самай масавай стала пілігрымка з Баранавічаў — 419 чалавек. Таксама сюды прыбылі каталіцкія вернікі зь Віцебска, Маладзечна, Менска, Горадні, Пінска ды іншых гарадоў Беларусі. Ёсць і госьці з Расеі. Усяго ў Будслаў прыйшлі 2700 чалавек.
Увечары ўчора вернікі сабраліся ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Іх вітаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сьвятую імшу правёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
белапан/вс