У Берасьці пачаўся ціск на студэнтаў-падпісантаў "балёнскай" заявы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.07.2014 14:42
                    
                                 
                
                
                    Дэканы факультэтаў абтэлефаноўваюць сваіх навучэнцаў, якія падпісаліся пад адпаведным зваротам у Мінадукацыі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Берасьці пачаўся ціск на студэнтаў-падпісантаў "балёнскай" заявы. Дэканы факультэтаў абтэлефаноўваюць сваіх навучэнцаў, якія падпісаліся пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі, і праводзяць павучальныя гутаркі. 
Нагадаем, што адукацыйную праграму “Балёнскі працэс і Беларусь” рэалізуе агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Дзедзіч”. Сярод патрабаваньняў: магчымасьць абіраць рэктара калегіяльным органам унівэрсытэта й непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраваньні сваёй навучальнай установай. Агучаныя зьмены ў сыстэме вышэйшай адукацыі зьяўляюцца ўмовай далучэньня Беларусі ў 2015 годзе да Балёнскага працэсу.
эўрарадыё/вс