Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адпачнуць японскія дзеці, пацярпелыя ад аварыі на АЭС

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.07.2014 11:27
Прычым дзеці з Фукусімы адпачываюць у Беларусі ўжо не ўпершыню.
Fukushima. Zdjęcie ilustracyjneFukushima. Zdjęcie ilustracyjneFoto: PAP/EPA/David Guttenfelder

Аляксандар Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Беларусі японскіх дзяцей, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма". Пра гэта паведаміла інфармагенцтва БелаПАН.


Напрыканцы ліпеня і ў пачатку жніўня ў адукацыйна-аздараўляльным цэнтры "Зубраня" адпачнуць 32 падлеткі зь Японіі. Адпачынак для японскіх дзяцей на беразе возера Нарач ладзіцца ўжо другі год запар.

Дзецям будуць прадстаўленыя санаторна-аздараўленчыя паслугі, таксама яны возьмуць удзел у экскурсіях па Беларусі. Для ўдзельнікаў зьменаў заплянаваныя паездкі ў Полацк, Менск і ў беларускія замкі.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт