Сяргея Краўчанку пахаваюць 2 ліпеня
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.07.2014 16:06
Актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы раптоўна памёр 30 чэрвеня
foto: http://kupalauski.by/
Разьвітаньне з акторам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Сяргеем Краўчанкам пройдзе 2 ліпеня ў Менску.
Ад 12 да 14 на галоўнай тэатральнай сцэне краіны адбудзецца царкоўнае адпяваньне і грамадзянская паніхіда. Пасьля чаго заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка, які раптоўна памёр 30 чэрвеня, будзе пахаваны на Ўсходніх могілках беларускай сталіцы.
яс/svaboda.org