Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь усё адно будзе абмяжоўваць імпарт

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 25.06.2014 18:33
МЗС: Нягледзячы на тое, што урад адмовіўся ад увядзеньня інстытуту спэцімпарцёраў, Беларусь будзе абараняць свой рынак.
Фота: www.segodnya.uaФота: www.segodnya.ua

Беларусь адмовілася ад ідэі абмежаваць кола імпарцёраў папулярнай прамысловай прадукцыі да некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак яна не адмаўляецца ад ідэі абараняць свой рынак ад імпарту. Пра гэта заявіў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Дзьмітры Міроньчык.

"Магу толькі пацьвердзіць, - заявіў прэс-сакратар, - што Рэспубліка Беларусь мае намер ажыцьцяўляць крокі па абароне свайго ўнутранага рынку, грунтуючыся на сваіх міжнародных абавязацельствах, уключаючы абавязацельствы ў рамках Мытнага зьвязу".

Інфармацыя пра тое, што ўрад разважае над ўвядзеньнем спэцімпарцёраў на ўвоз электронікі, бытавой тэхнікі й шэрагу іншых тавараў зьявілася ў СМІ на мінулым тыдні. Такім чынам урад меркаваў вырашыць праблему затавараных складоў і адмоўнага гандлёвага сальда.

БЕЛТА/БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт