Да 500-годзьдзя Аршанскай бітвы намалююць карцін на 2 выставы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.06.2014 15:00
Да ўдзелу запрашаюцца юныя, а таксама маладыя мастакі-аматары.
foto: pl.wikipedia.org
foto: pl.wikipedia.org
Аргкамітэт па сьвяткаваньні 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай абвяшчае конкурс. Да ўдзелу запрашаюцца юныя мастакі - дзеці ва ўзросьце да 15 гадоў, а таксама маладыя мастакі-аматары, кажа намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава.
„Наша мэта - каб пра гістарычную бітву, сэнс якой замоўчваецца прадзяржаўнымі гісторыкамі, скажаецца ідэалягізаванымі выкладчыкамі й настаўнікамі, наша моладзь усё ж даведвалася. І ганарылася слаўнымі продкамі. Таму мы рэкамэндуем, каб удзельнікі пачыталі сапраўдную гістарычную літаратуру”, - гаворыць спадар Купава. Тыт ён зазывае, між іншым, працы прафэсара Анатоля Грыцкевіча, Алега Трусава ці Міхася Чарняўскага.
Адзіная просьба ад арганізатараў - каб удзельнікі дасылалі свае працы ўжо аформленымі ў рамкі.
Паводле вынікаў конкурсу ў Менску будуць арганізаваныя дзьве выставы. Творы малодшых удзельнікаў (да 15 гадоў) будуць экспанавацца ва Ўправе партыі БНФ (вуліца Чарнышэўскага, 3). Творы старэйшай групы канкурсантаў разьмесьцяцца ў памяшканьні „Беларускай прасторы” (вуліца Скарыны, 12). Адкрыцьцё абедзьвюх выставаў заплянаванае на 5 верасьня — за 3 дні да 500-х угодкаў славутай Бітвы пад Воршай.
svaboda.org/аз