Logo Polskiego Radia
Print

У жыхара Менска канфіскавалі 2,5 тоны маку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2014 13:00
Цягам двух гадоў ён пастаўляў мак у Беларусь з краін Заходняй Эўропы.

12 чэрвеня ў Менску на праспэкце Пераможцаў пры рэалізацыі насеньня маку затрыманы мянчук, у якога ў пяці гаражах, якія ён здымае, выяўлена й канфіскавана амаль 2,5 тоны гэтага насеньня.

„Акцыю па спыненьні незаконнага бізнэсу праводзілі супрацоўнікі ўпраўленьня наркакантроля й супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС сумесна з калегамі з ГУУС Менгарвыканкама й трох раённых упраўленьняў сталіцы”, - паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Выяўлена, што цягам двух гадоў чалавек пастаўляў мак у Беларусь з краін Заходняй Эўропы й рэалізоўваў яго наркаспажыўцам.

Для распаўсюджвання дурману фігурант арганізаваў цэлую сетку так званых наркатаксі, якія фактычна манапалізавалі яго збыт у трох раёнах сталіцы.

Даведаўшыся пра затрыманьне арганізатара наркасеткі, адзін з распаўсюджвальнікаў паспрабаваў на сваім аўтамабілі вывезьці й перахаваць больш за 200 кг макавага насеньня, але таксама быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Канфіскаваная сумесь накіраваная на экспэртызу. Паводле яе вынікаў будзе прынятае рашэньне аб пачатку крымінальнай справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў у дачыненьні да арганізатара.

Астатнія ўдзельнікі злачыннай групы таксама ўстаноўлены.

charter97.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт