Logo Polskiego Radia
Print

Урад адмовіў прыватным мэдцэнтрам у выдачы бальнічных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2014 13:09
З гэтай пазыцыяй не згаджаюцца прадстаўнікі беларускх бізнэс-саюзаў.
Polskie Radio

На ўрадавым узроўні падтрымана пазыцыя Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якое лічыць, што надзяленьне прыватных мэдыцынскіх цэнтраў правам выдачы грамадзянам лісткоў аб непрацаздольнасьці зьяўляецца дачасным рашэньнем.

Гэтая інфармацыя выкладзена ў даведцы аб рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі — 2014, якая падрыхтавана да паседжaньня прэзыдыума Савета міністраў.

У дакумэнце ўказваецца, што яшчэ ў пачатку гэтага года ўрад зьняў з кантролю гэтае пытаньне.

Між тым беларускія бізнэс-саюзы мяркуюць, што права выдачы лісткоў непрацаздольнасьці павінны мець арганізацыі, якія аказваюць платныя мэдыцынскія паслугі, незалежна ад формы ўласнасьці.

У даведцы аб рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі - 2014 прыводзіцца пазыцыя старшыні савета заснавальнікаў СТАА „Экамэдсэрвіс”, члена Беларускага саюза прадпрымальнікаў Уладзіміра Каявы.

Ён мяркуе, што „там, дзе абслугоўваюцца пацыенты, і павінны выдаваць лісток непрацаздольнасьці”.

„Бяз выдачы лісткоў непрацаздольнасьці пазабюджэтны сэктар аховы здароўя будзе непаўнацэнным”, - падкрэсьлівае Каява.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт