Сямашка: мы на 100% задаволілі патрэбы краіны ў тэхніцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.06.2014 13:12
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер заявіў падчас адкрыцьця выставы „Белагра-2014”.
natablicy.pl
Беларускія прадпрыемствы поўнасьцю забясьпечваюць патрэбы краіны ў тэхніцы для сельскай гаспадаркі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка ў час адкрыцьця міжнароднай спэцыялізаванай выставы „Белагра-2014”.
Паводле яго, перад развалам Савецкага Саюза ў Беларусі выраблялі для ўнутранага спажываньня 17-18% тэхнікі. Сёння беларускія прадпрыемствы задавальняюць патрэбы краіны ў тэхніцы на 100%.
„Мы зрабілі з гэтай галіны - сельскагаспадарчага машынабудаваньня, экспартна арыентаваную галіну, лічбы самі за сябе кажуць. З 2005 па 2013 год уключна, вырабілі тэхнікі на 23 мільярды даляраў. Зь іх 6 мільярдаў 8оо мільёнаў даляраў для ўнутранага карыстаньня, але 15 мільярдаў 200 мільёнаў для экспарту на постсавецкай прасторы й на ўсе кантынэнты да Паўднёвай Амэрыкі”, - расказваў Сямашка.
У міжнароднай выставе „Белагра-2014” бяруць удзел больш за 400 кампаній з 18-ці краін. На адной зь яе пляцовак ў Менскім раёне на тэрыторыі ААТ „Гастэлаўскае” прадстаўлена тэхнікая вядучы беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку МАЗа і „Лідсельмаша”.
БелаПАН/racyja.com/аз