У Віцебску страйкуюць прадпрымальнікі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.06.2014 10:34
                    
                                 
                
                
                    Страйк падтрымалі гандляры зь Лепеля, там цалкам не працуе рынак.
                
                
                    
                        
svaboda.org
                     
                
                
                
               
                
                          Віцебскія прадпрымальнікі страйкуюць, бо ў іх праблемы з выкананьнем тэхнічнага рэглямэнту, паводле якога зь 1 ліпеня ім пагражае канфіскацыя рэшткаў тавару, які не суправаджаецца адпаведнымі дакумэнтамі, што пацьвярджаюць якасьць.
„Сёньня адбылося папераджальнае спыненьне працы на адзін дзень з мэтаю прыцягнуць увагу да нашай праблемы”, - кажа старшыня арганізацыйнай групы па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў „Разам” Ірына Яськевіч.
На вулічным кірмашы „Полацкі” ня выйшлі на працу 30 % прадпрымальнікаў. На крытым кірмашы „Эвіком” больш за 90 % кропак страйкуюць.
На кірмашы „Смаленскі” працуе толькі 5 % прадпрымальнікаў. Некаторыя гандляры прыйшлі да месцаў працы, але не адчыняюць ралеты на сваіх гандлёвых кропак.
Страйк падтрымалі гандляры зь Лепеля, там цалкам не працуе рынак.
svaboda.org/аз