У менскіх дварах ліквідуюць клумбы з аўтамабільнымі шынамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.05.2014 15:00
Сказала галоўны спэцыяліст ГА „Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” З. Ставер.
plastech.pl
Імправізаваныя клумбы з адпрацаваных шын і элемэнты „дэкору” з плястыкавых бутэлек ля пад'ездаў сталічных дамоў зьнікнуць ужо восеньню. Пра гэта расказала галоўны спэцыяліст ГА „Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” Зінаіда Ставер.
Яшчэ ў пачатку гэтага года ў рабочыя групы Менгарвыканкама па навядзеньні парадку на зямлі было адпраўлена даручэньне дэмантаваць такія аб'екты самадзейнага афармленьня на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Меркаваньні тут, перш за ўсё, экалягічнага парадку. Але й з эстэтычнага пункта гледжаньня да шын-клумб нямала прэтэнзій.
Асноўная частка такіх імправізаваных кветнікаў на тэрыторыях двароў, падкантрольных МЖКХ, ужо ліквідаваная.
minsknews.by/аз