МЗС рэкамэндуе грамадзянам РБ ня ездзіць у Тайлянд
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.05.2014 09:40
У краіне, у тым ліку ў курортных зонах, уведзеная камэнданцкая гадзіна, паведамляе МЗС.
Foto: mfa.gov.by
Міністэрства замежных спраў Беларусі інфармуе пра сур'ёзнае абвастрэньне ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Тайляндзе.
„Па ўсёй краіне, у тым ліку ў курортных зонах, уведзеная камэнданцкая гадзіна ад 22.00 да 5.00. Дзеяньне Канстытуцыі прыпынена. Забароненыя любыя сходы ў колькасьці больш за пяць чалавек”, - гаворыцца ў паведамленьні МЗС ад 23 траўня.
У сувязі з гэтым МЗС зноў настойліва рэкамэндуе грамадзянам Беларусі па магчымасьці адкласьці наведваньне Тайлянда, а тым, хто знаходзіцца ў гэтай краіне - устрымацца ад паездак у Бангкок, пазьбягаць наведваньня месцаў зь вялікай колькасьцю людзей і выконваць усе патрабаваньні органаў аховы правапарадку.
БелаПАН/аз