Запрашаем на Фэстываль моладзевай журналістыкі „Твой Стыль”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.05.2014 10:13
Мерапрыемства пройдзе ў Горадні 16-18 траўня.
Фэстываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гoрaдні 16-18 траўня. Арганізатарамі Фэстывалю зьяўляюцца грамадзкія аб’яднаньні „Цэнтр “Трэці Сэктар” і „Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
Госьці фэстывалю пабачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BY NOW, сустрэнуцца з жывымі клясыкамі беларускай дакумэнталістыкі Галінай Адамовіч і Алегам Дашкевічам, пройдуцца ў экскурсіі па „журналісцкай Гoрaдні”, змогуць пагуляць у настольныя гульні й навучыцца скакаць на джампах, паўдзельнічаюць у карысных майстар-клясах.
Вядучыя майстар-клясаў – лепшыя журналісты-прафэсіяналы зь Беларусі й суседніх краін. Экспертамі ў гэтым годзе будуць: Яўген Валошын (журналіст Эўрарадыё), расейска-украінскі мэдыя-экспэрт Дзьмітрый Сурнін (да 2012 – рэдактар маскоўскай газэты „Мой раён”), шэф-рэдактар Forbes Russia Online Аляксандр Багамолаў, Вольга Тамашэўская (піяр-мэнэджар Бізнес-школы ІПМ, журналістка з 20-гадовым стажам), дызайнэр інфаграфікі TUT.BY Вадзім Шмыгаў і іншыя.
Таксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджаньне пераможцаў ФотаБатлу й конкурсу для маладых журналістаў.
Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла й Алены Аракелянаў – блюз, фанк і джаз па-беларуску й па-ангельску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.
budzma.by/аз