Logo Polskiego Radia
Print

На «Белшыне» пачаліся масавыя звальненьні

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2014 17:16
Аб тым, што з «Белшыны» будзе звольненая трэць работнікаў, у жніўні мінулага года паведаміў прэм'ер -міністар Міхаіл Мясьніковіч.
foto:bobruisk.rufoto:bobruisk.ru

Пад скарачэньне трапілі актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза, у тым ліку старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі - Артур Міхалап, паведамляе прэс-служба БНП.

- У маім цэху было скарочана 138 работнікаў, больш за палову зь іх сышло за вароты. Кіраўніцтва тлумачыць гэта праведзенай мадэрнізацыяй. У цэхах ўстаноўлена новае абсталяваньне.

Паводле слоў старшыні прафсаюза, работнікам, якія трапілі ў сьпісы на скарачэньне, прапанавалі пераход у іншае падразьдзяленьне са стратай у зарплаце, скарачэньне праз тры месяцы з выплатай двухтыднёвага пасобія, або добраахвотнае звальненьне з выплатай стандартнага выхаднага пасобія.

Звольнілася ў асноўным моладзь. Цяпер зарплата складае 5-6 мільёнаў, працуючы ў выходныя і сьвяточныя дні, пасьля мадэрнізацыі работнікам прапанавалі перавесьціся ў іншыя падразьдзяленьні на 3-4 мільёны на вакансіі сьлесараў, прыбіральшчыкаў і вадзіцеляў пагрузчыкаў.

На заводзе засталіся ў асноўным пэнсіянеры і работнікі перадпэнсійнага ўзросту.

Аб тым, што з «Белшыны» будзе звольненая трэць работнікаў, у жніўні мінулага года паведаміў прэм'ер -міністар Міхаіл Мясьніковіч.

яс/charter96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт