Беларусь ажыцьцяўляе чорны сьпіс неўязных
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.05.2014 09:14
                    
                                 
                
                
                    Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому.
                
                
                    
                        
euroradio.fm
                     
                
                
                
               
                
                          Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Летувы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.
У Менску пачаўся чэмпіянат сьвету па хакеі.
Памежнікі спынілі двух нарвэжцаў пры перасячэньні мяжы й пасадзілі на цягнік, які ідзе назад у Вільню, заявіўшы, што яны ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.
7 траўня, кіраўнік швэдзкай праваабарончай арганізацыі „Остгрупэн” Марцін Угла быў затрыманы ў аэрапорце Менску й яму таксама паведамілі, што яго імя ў сьпісе людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь.  Угла быў дэпартаваны на наступны дзень.
svaboda.org/аз