Logo Polskiego Radia
Print

Музэй гарэлкі адкрыецца ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2014 15:00
Ён будзе разьмяшчацца на месцы старых пабудоваў заводу „Крышталь”.

У Менску адкрыецца Музэй гарэлкі. Ён разьмесьціцца на вуліцы Леніна на месцы старых пабудоваў заводу „Крышталь”.

Мяркуецца, што там узьвядуць 6-8-павярховыя будынкі з арачнымі праёмамі, стылізаваныя пад вінныя склепы. На ніжніх паверхах разьмясьціцца новая фірмовая крама „Крышталя”, а побач музэй вытворчасьці гарэлкі.

На тэрыторыі завода знаходзіцца корпус, узьведзены яшчэ ў XІХ стагодзьдзі, а таксама некалькі больш сучасных будынкаў.

Помнік гісторыі плянуюць рэстаўраваць, а карпусы вакол яго апрануць у шкляныя вітражы зь люстэркавым эфэктам.

minsknews.by/euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт