Logo Polskiego Radia
Print

Ільля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2014 11:57
Актывіст „Альтэрнатывы” быў затрыманы вечарам 22 красавіка ў Менску супрацоўнікамі міліцыі.

Судзьдзя Заводзкага суду Менску Анастасія Асіпчык прызнала актывіста „Альтэрнатывы” Ільлю Дабратвора вінаватым у нецэнзурнай лаянцы й непадпарадкаваньні міліцыі й асудзіла па кожным з гэтых артыкулаў на 7 сутак арышту. Праз частковае складваньне прысудаў сумарна Ільля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак.

Ільля Дабратвор быў затрыманы вечарам 22 красавіка ў Менску супрацоўнікамі міліцыі.

Вядома, што ён перавозіў на асабістым аўтамабілі нацыянальную бел-чырвона-белую сымболіку для заплянаванай акцыі „Альтэрнатывы” ў межах кампаніі „За незалежную Беларусь!”.

Нагадаем, у пачатку красавіка маладзевае грамадзкае аб'яднаньне „Альтэрнатыва” абвясьціла пра пачатак кампаніі „За незалежную Беларусь”.

У межах кампаніі актывісты „Альтэрнатывы” маюць намер „у адказ на прапаганду расейскіх СМІ, раздачу георгіеўскіх стужачак рабіць акцэнт на папулярызацыі беларускай нацыянальнай сымболікі”.
Плянавалася, што кампанія будзе мець „інфармацыйны, адукацыйны характар”, будуць праводзіцца флэшмобы, пікеты.

svaboda.org/БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт