„Белавія” адмовілася ад палётаў у Крым гэтым летам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.04.2014 11:54
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта 18 красавіка заявіў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          
  „Белавія” канчаткова адмовілася ад палётаў у Крым гэтым летам. Пра гэта 18 красавіка заявіў генэральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
„Мы маем магчымасьць выконваць палёты ў тым ліку і ў Сымфэропаль. Але попыт на гэты кірунак на працягу лютага, сакавіка й пачатку красавіка ніжэй за папярэднія гады”, - паведаміў Гусараў.
Паводле яго, за апошнія месяцы былі выпадкі, калі пасажыры здавалі ўжо купленыя квіткі на рэйс у Сымфэропаль.
Рашэньне аб адмене летніх рэйсаў у Сымфэропаль нацыянальная авіякампанія „Белавія” прыняла ў сувязі зь іх „малой камэрцыйнай загрузкай”.
У той жа час адміністрацыя Нікалаеўскай вобласьці Ўкраіны лічыць мэтазгодным адкрыцьцё чартэрных авіярэйсаў зь Менска ў Нікалаеў. Прадстаўнік адміністрацыі рэгіёну кажа, што вядуцца перамовы з беларускімі ўладамі, аднак прынцыповай згоды пакуль няма.
БелаПАН/euroradio.fm/аз