Незвычайны розыгрыш: жанчына згуляла ролю нябожчыцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.04.2014 18:05
Здарэньне адбылося ў вёсцы Люсіна на Ганцаўшчыне.
Незвычайны розыгрыш: жанчына згуляла ролю нябожчыцы — вёска ў шоку. Здарэньне адбылося ў вёсцы Люсіна на Ганцаўшчыне. Нядаўна адзін зь мясцовых жыхароў аб'явіў, што ў яго памерла жонка. 43-гадовы мужчына купіў труну ды аб'явіў дзень пахаваньня.
Як піша газета "Ганцавіцкі час", 34-гадовая жонка пагадзілася згуляць ролю нябожчыцы. У прызначаны дзень у хаце сабралі людзей на разьвітаньне. Нябожчыца ляжала ў труне... ў сонцаахоўных акулярах і з... чаркай у руцэ. "Першую сцэну" яна праваліла — засьмяялася. Многія людзі былі ў шоку. На шчасьце, нікому кепска з сэрцам ня стала.
эўрарадыё/вс